Свята-Пакроўская царква (Гародзькі)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Гародзькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяНа заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы. Абкружана бутавай агароджай з арачнай брамай. Да 1990 года не дзейнічала, рэстаўрыравана. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох’ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя сцены фланкіраваны атынкаванымі і пабеленымі, вылучанымі на паліхромным фоне бутавай муроўкі, вуглавымі лапаткамі, дэкарыраваны карнізамі нескладанага профілю. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода, здвоеныя лучковыя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны атынкаванымі ліштвамі. Інтэр’ерУнутраная прастора перакрыта плоскай столлю. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia