Свята-Пакроўская царква (Крывошын)

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
52°52′21″ пн. ш. 26°07′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Крывошын
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Ордэнская прыналежнасць езуіты
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1670
Дата пабудовы 1740 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000476шыфр 112Г000476
Глобус Беларусі globustut.by/krivoshin/i…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм (былы касцёл езуітаў) у в. Крывошын (Ляхавіцкі раён). Помнік архітэктуры барока.

Гісторыя

Пабудаваны каля 1740 г. як касцёл езуітаў на месцы касцёла 1670 г., пасля паўстання К. Каліноўскага ў 1863 г. перабудаваны пад Пакроўскую царкву.

Архітэктура

Царква ў 1914 годзе

Мураваная дзвюхвежавая трохнефная базіліка з паўкруглай апсідай і невялікай сакрысціяй з поўдня (даўжыня 35 м, шырыня 16 м). Рэканструкцыя касцёлу пад царкву надала архітэктарству будынку рэтраспектыўна-рускі стылявы характар. У 1963 г. у час перабудовы над цэнтральным нефам на двухпрыступкавым квадратным у плане пастаменце ўзведзены дванаццацігранны барабан з купалам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Над галоўным фасадам надбудаваная васьмігранная званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны фасад фланкіруюць две двух'ярусныя вежы, дэкарыраваныя трохвугольнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленні фасадаў выкарыстаныя дэкаратыўныя элементы старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя паясы, гіркі.

Інтэр'ер

Маці Божая Крывошынская. Каля 1740 г. МСБК НАН

У інтэр'еры зберагліся першапачатковыя манументальным формы барочнага храма. Цэнтральны і меншыя бакавыя нефы, размежаваныя васьмю слупамі, перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі на папружных арках скляпеннямі. Пры ўваходзе на двух слупах галерэя хораў. Сцены аздобленыя вязкай пілястраў, прафіляванымі цягамі, лепкай. Звхаваўся алтарны абраз 2-й палавіны 18 ст. «Маці Божая з дзіцем» і «Маці Божая Замілаванне».

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya