Свята-Пакроўская царква (Кішчыцы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Кішчыцы Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1845 годзе з цэглы на месцы храма 1740 года. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі класіцызму. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма развітая па падоўжнай восі. Цэнтральны квадратны ў плане аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Яго фасады завершаныя кілепадобнымі франтонамі. Трох’ярусная вежа-званіца, прыбудаваная з боку галоўнага фасада, накрытая шатровым дахам з галоўкай. Прамавугольныя аб’ёмы бабінца і апсіды накрытыя двухсхільнымі дахамі. Сцены будынка прарэзаныя вялікімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У дэкаратыўным аздабленні фасадаў выкарыстаныя пілястры, франтоны, сандрыкі, нішы, прафіляваныя карнізы і інш. Ва ўнутранай прасторы царквы дамінуе зала, якая перакрытая самкнутым скляпеннем на папружных арках. Пакрыцці астатніх аб’ёмаў цыліндрычныя. Аб’ём ніжняга ярусу званіцы падзелены сценамі на тры памяшканні: у левым зробленая двухмаршавая лесвіца, якая вядзе на верхнія ярусы, сярэдняе — тамбур-прытвор, правае прыстасавана для гаспадарчых патрэб. Унутры малітоўная зала перакрыта самкнутым скляпеннем на папружных арках, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі. Прытвор прасценкамі расчлянёны на ўваходны тамбур і бакавыя прасвірню і лесвічную клетку. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia