Свята-Пакроўская царква (Пінкавічы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Пінкавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Афіцыйная дата пабудовы царквы ў Пінкавічах — 1830 год, але яшчэ ў 1806 годзе мясцовыя жыхары падарылі ў храм вялікі абраз «Уздзвіжанне Святога Крыжа». Святыня дагэтуль захоўваецца ў царкве з дакладнай датай і подпісам ад удзячных пінкаўцоў. Вынікае, што Свята-Пакроўская царква ў Пінкавічах пабудавана раней[1]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Арыгінальная маляўнічая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з прамавугольнага бабінца з надбудаванай над ім чатырохграннай шатровай званіцай з макаўкай, васьміграннай малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай. Цэнтральны аб'ём накрыты гранёным шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах з сандрыкамі, акаймаваны вуглавымі лапаткамі і карнізам простага профілю. Інтэр'ерПрасторава развітую трактоўку атрымаў інтэр'ер храма, усе памяшканні якога перакрыты драўлянымі самкнутымі пірамідальнымі скляпеннямі. У стварэнні канструкцыйна складанага перакрыцця храма выявіліся талент і цяслярскае майстэрства мясцовых дойлідаў. Абразы: «Пакроў» (18 ст.), «Тайная вячэра» (19 ст.), «Уздвіжанне Святога Крыжа» (1806). У царкве былі царскія вароты ад былога іканастаса канца 17 ст. з 6 клеймамі (адлюстроўвалі сцэну Благавешчання і выявы евангелістаў). Цікавы фактФотаздымак Пінкавіцкай Свята-Пакроўскай царквы кастрычніка 1934 года аўтарства Луізы Арнер Бойд, па прапанове Дзмітрыя Кіселя, ураджэнца Пінкавічаў і ўкладальніка выдання, размешчаны на вокладцы фотаальбома «Палессе Луізы Бойд» (2015)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia