Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Альшаны)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Альшаны Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на вул. Савецкая, 1. ГісторыяПабудавана ў 1997 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1866 года, пры якім у 1884 годзе была адкрыта царкоўнапрыходская школа. Архітэктура![]() Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства 2-й пал. 19 ст. Развітую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Сілуэт храма фарміруюць пяцікупалле центральнага кубападобнага аб’ёму і 2-ярусны цыбулепадобны купал званіцы. Асноўная архітэктурная тэма — арачны аконны праём разнастайнай трактоўкі: вялізны на бакавых фасадах, фланкіраваны вокнамі сярэдняй вялікасці і невялікімі на дугім ярусе. Выкарыстаны паўкруглыя вокны-люкарны. Уваход аформлены высокім 2-слуповым ганкам з 2-схільным пакрыццём. Драўляныя разныя царскія вароты 1767 года[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia