Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Бастынь)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() У 1750 годзе арандатар вёскі памешчык Шчыт пабудаваў царкву ў імя Святой Вялікапакутніцы Параскевы. У 1960-я гады старая царква была разбурана. Новая аднайменная царква пабудавана ў 1998 годзе. АрхітэктураЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Чатырохчасткавую прасторавую кампазіцыю ствараюць прамавугольныя зрубы прытвора, званіцы, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з рызніцамі. Шацёр званіцы, вальмавыя дахі малітоўнай залы і апсіды завершаны бдяшанымі цыбулепадобнымі купаламі. Гарызантальна ашаляваныя сцены (цокальная частка — вертыкальная) расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia