Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вялікая Свянціца)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Свянціца Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на паўночнай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. ГісторыяПабудавана ў першай палове XIX стагоддзі з цэглы і каменю як касцёл, які пасля 1863 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Абкружана мураванай агароджай. АрхітэктураВырашана невялікім прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам.Галоўны фасад завершаны трохвугольным фратонам, над якім узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. Уваход вылучаны нізкім 2-калонным ганкам, над якім паўкруглая люкарна. Сціплае дэкаратыўнае рашэнне фасадаў абмежавана атынкаванымі і пабеленымі вуглавымі лапаткамі, карнізам і ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў на шэрым фоне сцен. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia