Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўная царква, помнік драўлянага дойлідства. Знаходзіцца на ўзгорку цэнтра вёскі Збірагі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1610 годзе па фундацыі княгіні Агаты Сапегі з Пацаў як уніяцкая Прасвятой Троіцы, з 1886 года — праваслаўная. У 1920 годзе вернута католікам і адрэстаўрыравана ў 1925 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны зноў перададзена праваслаўным. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Архітэктура![]() Царква вырашана простым 4-сценным зрубам пад вальмавым дахам, над якім узвышаецца цыбулепадобная галоўка. Да ўсходняй сцяны далучаны больш вузкі трохгранны пад 3-схільным дахам зруб апсіды, па баках якой нізкія рызніцы. Уваход у храм вырашаны невялікім прытворам пад 2-схільным дахам. Візіта XVIII стагоддзя адзначае царкву з трыма асобнымі дахамі над кожным зрубам. Вертыкальная шалёўка, высока ўзнятыя прамавугольныя аконныя праёмы надаюць аб'ёму храма вертыкальную накіраванасць і манументальнасць. Інтэр'ерЗала перакрыта плоскай столлю на бэльках, складзеныя з брусоў сцены не ашаляваны, пафарбаваны алеем. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам 1830-х гадоў. У залу храма над уваходам на двух драўляных слупах выступаюць хоры з дугападобным парапетам. У царкве можна ўбачыць абразы 18 стагоддзя — «Параскева Пятніца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас Пантакратар», складзень. ЗваніцаАсобна пастаўленая чацверыковая, вертыкальна ашаляваная званіца, мае верхні адкрыты ярус-звон у выглядзе слупавой лучковай аркады, якая ўтрымлівае 4-схільны гонтавы шацёр з крыжам у завяршэнні. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia