Свята-Петрапаўлаўская царква (Кішчына Слабада)

Славутасць
Свята-Петрапаўлаўская царква
Царква ў пачатку XX ст.
Царква ў пачатку XX ст.
54°23′13″ пн. ш. 28°28′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль руска-візантыйская архітэктура
Дата пабудовы 1863
Map

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла — колішні праваслаўны храм у в. Кішчына Слабада Барысаўскага раёна.

Пабудавана ў 1863 г. з дрэва. Выгляд храма вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку XX ст.

Архітэктура

Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Была вырашана паводле кананічнай 4-часткавай кампазіцыйнай схемы: 3-ярусная званіца-прытвор праз бабінец далучалася да кубападобнага аб’ёма малітоўнай залы з 5-граннай апсідай. Над асноўным аб’ёмам узвышаўся магутны 8-гранны светлавы барабан; яго шацёр завяршаўся цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады чляніліся лучковымі і стральчатымі аконнымі праёмамі, былі дэкарыраваны накладнымі рамамі-панэлямі і філёнгамі. Уваход афармляў 2-слуповы ганак з двухсхільнай навіссю на фігурных кранштэйнах.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya