Свята-Петра-Паўлаўская царква (Востраў)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Востраў Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры неарускага стылю. ГісторыяПабудавана ў 1910 г. з дрэва на месцы храма 18 ст., фундаванага ўладальнікамі маёнтка Баканоўскімі. У 1773 г. адзначалася ў трухлявым стане. Архітэктура![]() Вырашаны прасторава-развітой і сілуэтна-стракатай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць вертыкальна вытанчаная двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, працяглая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, самкнуты купал васьміграннага светлавога барабана малітоўнай залы, вальмавы дах апсіды, паўвальмавыя дахі трох уваходных рундукоў завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі і макаўкамі. На фоне чырвоных фасадаў вылучаюцца пабеленыя разныя ліштвы прамавугольных аконны праёмаў, вуглавыя лапаткі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia