Свята-Петра-Паўлаўская царква (Галынка)
Свята-Петра-Паўлаўская царква знаходзіцца на паўночны захад ад вёскі Галынка Клецкага раёна, на могілках. ГісторыяПабудавана ў 1-й палове 19 ст. з дрэва ў маёнтку Вендорфаў на сродкі памешчыка Чыжа. У царкоўным архіве захоўваліся візітныя кнігі з 1745 г. У 1863 г. адрамантавана на ўрадавыя сродкі (2 тыс. руб.). У 1909 г. збудавана 1-павярховая драўляная царкоўнапрыходская школа. Адчынена пасля заняпаду ў 1990-я гг. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з рысамі архітэктуры класіцызму. У сіметрычна-восевай аб'ёмнай кампазіцыі храма пануе цэнтрычны 8-гранны асноўны аб'ём, да якога па падоўжнай восі прымыкаюць рознавялікія прамавугольныя ў плане бабінец і апсіда з бакавымі рызніцамі. Над асноўным аб'ёмам, што падзелены вялікім карнізам з адлівам на 2 ярусы, гранёны паўсферычны купал, над якім 8-гранны барабан з шатровым завяршэннем і макаўкай наверсе. Усе аб'ёмы аб'яднаны адзіным бутавым цокалем і гарызантальнай шалёўкай фасадаў. Сцены прарэзаны прамавугольнымі рознавялікімі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Галоўны ўваход у храм вылучаны высокім 4-слуповым ганкам з трохвугольным франтонам. Інтэр'ерУ арганізацыі ўнутранай прасторы паўтараецца агульная ступенчатая кампазіцыя царквы. Адносна нізкія прылеглыя памяшканні пераходзяць у высокую цэнтральную гранёную залу, перакрытую паўцыркульным скляпеннем на светлавым барабане. Над уваходам хоры з балюстраднай агароджай, што пераходзяць у 2-ярусныя абходныя галерэі цэнтральнай залы. У апсідзе ў 1863 г. ўстаноўлены новы драўляны 2-ярусны іканастас, архітэктоніка якога заснована на чляненні канеліраванымі пілястрамі з пазалочанымі капітэлямі, што падтрымліваюць прафіляваны антаблемент. Царскія вароты разныя, у арнаментальныя звівы ўкампанаваны медальёны з выявамі евангелістаў. Іканастас упрыгожаны жывапісам мясцовых майстроў, накладной арнаментальнай разьбой, мае шэра-белае каляровае вырашэнне з пазалотай. Званіца![]() Адзіны ансамбль з царквою складае брама-званіца, размешчаная перад галоўным уваходам. Уяўляе сабой квадратнае ў плане двух'яруснае збудаванне з шатровым верхам на нізкім васьмігранным барабане, завершаным макаўкай. Каркасная канструкцыя запоўнена драўляным брусам. Праёмы першага і другога ярусаў вырашаны ў выглядзе трапецападобных арак. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia