Свята-Петра-Паўлаўская царква (Кобрын)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у г. Кобрын. Помнік драўлянага дойлідства. ГісторыяУпершыню згадваецца ў 1465 годзе. Спачатку знаходзілася ў цэнтры Кобрына на Базарнай плошчы. Адзначана ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі і на плане горада 1798 г. У пачатку 1800 года яе наведваў А. В. Сувораў, дом якога знаходзіўся паблізу. З 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч, гісторык А. М. Кульчыцкі. З-за аварыйнага стану і небяспекі разбурэння ў 1857 г. закрыта. У 1862 г. перабудавана паводле праекта архітэктурнага памочніка Вендэнбаума. Да 100-годдзя гадавіны смерці Суворава ў 1900 годзе было прынята рашэнне на месцы гэтай царквы пабудаваць цагляны храм, на які збіраліся ахвяраванні па ўсёй краіне. У сувязі з гэтым старая царква была ў 1913 г. перанесена на могілкі (сучасная вуліца Першамайская), і перабудавана. Да Першай сусветнай вайны быў закладзены падмурак новай царквы і сабраны будаўнічы матэрыял, але будаўніцтву храма перашкодзіла акупацыя Кобрына немцамі ў 1915 годзе. АрхітэктураЦарква (даўжыня 25 м, шырыня 19,4 м, вышыня 5,25 м) складаецца з двух’яруснай шатровай званіцы, асноўнага аб’ёму і прамавугольнай у плане апсіды. Квадратны ў плане асноўны аб’ём завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. Інтэр’ерУ інтэр’еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам, царскія вароты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоў. Абразы 18 — 19 ст. «Маці Божая з дзіцем» (копія карціны Дж. Беліні), «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Архангел Гаўрыіл», «Мікалай Цудатворац», «Маці Божая Жыровіцкая», «Апосталы Пётр і Павел». Дзесяць абразоў на тэму пакут Хрыста напісаны ў 18 ст. адным майстрам у стылі барока — «Узяцце Хрыста ў палон», «Суд Хрыста ў Пілата», «Катаванне Хрыста», «Адзяванне цярновага вянца», «Нясенне крыжа», «Укрыжаванне» і інш. Помнік Аляксандру МіцкевічуКаля царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу (1801—1871) — малодшаму брату паэта Адама Міцкевіча, прафесару права Харкаўскага ўніверсітэта, уладальніку кобрынскага маёнтка з сярэдзіны 19 ст. Помнік уяўляе сабой вертыкальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia