Свята-Петра-Паўлаўская царква (Ружаны)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Ружаны (Пружанскі раён), помнік архітэктуры барока. Гісторыя![]() Вядома з 1568 года як драўляная царква. Мураваная закладзена ў 1762 годзе па фундацыі Хрысціны з Сапегаў Масальскай, будаўніцтва скончана ў 1779 годзе (архітэктар Я. С. Бекер). АрхітэктураМураваны аднанефавы аднавежавы з вялікай паўкруглай апсідай будынак накрыты невысокім двухсхільным дахам, які над апсідай пераходзіць у конусападобны і завяршаецца галоўкай. Па баках апсіды размешчаны дзве квадратныя ў плане невысокія рызніцы, накрытыя трохсхільнымі дахамі. Галоўны фасад мае ў цэнтры рызаліт, расчлянёны вертыкальнымі гарызантальнымі элементамі складанага профілю (карнізы, раскрапоўкі, пілястры, нішы, філёнгі), завершаны атыкам з трохвугольным франтонам і двух'яруснай прамавугольнай у плане вежай-званіцай (з вітымі ўсходамі ўнутры), накрытай крыжападобным дахам з чатырма франтончыкамі і галоўкай у цэнтры. Сцены бакавых фасадаў раскрапаваны пілястрамі і завершаны развітым карнізам. Аконныя і дзвярныя праёмы з паўцыркульным арачным завяршэннем маюць прафіляваныя абрамленні. Перакрыццё бэлечнае з падшыўным люстраным скляпеннем. Інтэр'ерУнутры на столі галоўнага аб'ёму і апсіды размалёўка на тэму «Праабражэнне» (пашкоджана пажарам у 1895 годзе, адноўлена ў пачатку 20 стагоддзя). На скляпенні апсіды размешчана кампазіцыя «Бог Саваоф». На паўночнай і паўднёвай сценах у медальёнах выявы Пятра і Паўла. Жывапіс вызначаецца сухаватай акадэмічнай манерай. У агульнай каларыстычнай гаме, нягледзячы на багацце сініх тонаў, пераважаюць прыглушаныя цёплыя адценні (карычнева-чырвоныя, вохрыстыя). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia