Брэсцкая і Кобрынская епархія
Брэсцкая і Кобрынская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая дзейнічае на тэрыторыях Брэсцкага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Жабінкаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Маларыцкага і Пружанскага раёнаў Брэсцкай вобласці. ГісторыяБрэсцкая праваслаўная епархія была заснавана ў выніку Полацкага царкоўнага сабора 6 сакавіка 1839 года на тэрыторыях былой Брэсцкай уніяцкай епархіі (з 1828 года — у складзе Літоўскай уніяцкай епархіі як вікарыцятва). 22 студзеня 1840 года яе тэрыторыя ў якасці Брэсцкага вікарыяцтва ўвайшлі ў склад Літоўскай праваслаўнай епархіі, з 1900 года ўваходзіла ў асобную Гродзенскую епархію, якая ў 1922—1939 гадах дзейнічала ў складзе Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[1]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з перадачай часткі Палесся і Падляшша ў склад Рэйхскамісарыята Украіны з Гродзенскай епархіі была вылучана самастойная Брэсцкая епархія. У 1945 годзе яна была скасавана, а тэрыторыя ўключана ў Пінскую епархію. У 1952—1989 гадах епархія кіравалася непасрэдна мінскімі архіепіскапамі і мітрапалітамі. Епархія адноўлена пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ў 1990 годзе. З 1997 года пачалося выданне газеты «Духовный вестник», з 2002 года — часопіса «Брестские епархиальные ведомости». Станам на 1999 год, у склад епархіі ўваходзілі 9 благачынняў, 162 прыходы, 163 храмы і 18 капліц, дзейнічаў Свята-Афанасьеўскі манастыр[1]. 2 снежня 2004 года Брэсцкая благачынная акруга была падзелена на Брэсцкае гарадское і Брэсцкае раённае благачынні. Па звестках 2005 года, епархія налічвала 167 прыходаў, у якіх служылі 181 святароў (165 святароў, 16 дыяканаў). У 2015 годзе меліся 4 манастыры, 191 прыход і 49 капліц[2]. МанастырыУ склад епархіі ўваходзяць чатыры манастыры:
ЕпіскапыБрэсцкая епархія
Брэсцкае вікарыяцтва (Віленскай епархіі)
Брэсцкае вікарыяцтва (Гродзенскай епархіі)
Брэсцкая епархія
Брэсцкая і Кобрынская епархія
Благачынныя акругі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia