Свята-Петра-Паўлаўская царква (Сеніца)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Сеніца Мінскага раёна. ГісторыяУ паўднёвай частцы вёскі, каля шашы Мінск — Слуцк. Узведзена ў 1861—1865 гг. з цэглы на месцы драўлянай царквы 1789 г. У 1852 г. паўстала пытанне аб неабходнасці капітальнага рамонту струхнелага храма, але было вырашана, што танней пабудаваць новы мураваны храм. Святар царквы Іаан Шышко звярнуўся з хадайніцтвам да епіскапа мінскага і бабруйскага Міхаіла аб садзейнічанні ў будаўніцтве царквы «на 1670 душ абодвага полу». Праект быў складзены архітэктарам Г. М. Меерам і зацверджаны ў 1861 г. Падрадчыкам на будаўніцтва храма выступаў мінскі купец А. Свешнікаў. Пры царкве мелася народнае вучылішча, у якім у 1889—1890 гг. вучыўся Я. Купала. Перададзена вернікам у 1991 г., адрэстаўрыравана, дзейнічае. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць чатырох’ярусны прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцамі і панамарняй, якія ў плане ствараюць форму падоўжанага крыжа. Высьмігранны ярус званіцы і светлавы барабан храма завершаны шатрамі з купалкамі (разбураны ў Вялікую Айчыную вайну). Бакавыя фасады прафіляваным карнізам расчлянёны на 2 ярусы — 1 -ы мае арачны ўваходны партал, 2-і рытмічна расчлянёны 3 арачнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаны вуглавыя лапаткі, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў з жалезнымі кратамі. Інтэр’ерТрох’ярусны іканастас выраблены майстрам Ягоравым, 18 яго абразоў пісаны мастакамі Дз. Струкавым і Ратноўскім. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia