Свята-Раства-Багародзіцкая царква на пагорку (Еуд)
![]() Царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў Еудзе (на ўзгорку) (рум.: Biserica din Ieud Deal) — драўляная праваслаўная царква ў вёсцы Еуд жудзеца Марамурэш у Румыніі. Царква ўключана ЮНЕСКА ў склад культурнага аб'екта Сусветнай спадчыны Драўляныя цэрквы гістарычнай вобласці Марамурэш[1]. Таксама з'яўляецца гістарычным помнікам Румыніі і знаходзіцца ў рэестры Міністэрства культуры і рэлігійных спраў гэтай краіны[2]. Пабудавана ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя. Прысвечана Ражаству Багародзіцы. Называецца «Царква на ўзгорку» дзякуючы размяшчэнню на схіле пагорка і каб адрозніваць ад другой царквы гэтага сяла, вядомай як «Царква ў даліне »[3]. ГісторыяЦарква была пабудавана мясцовай знатнай сям'ёй Балеа ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя[4], на стагоддзе раней, чым драўляная царква ў даліне. Ціт Бад сцвярджаў, што гэта самая старая царква ў гэтым рэгіёне[5]. Структура і асабліва жывапіс былі шырока апісаны Віктарам Братулеску у 1941 годзе, разам з апісаннем царквы былі апублікаваныя 18 фотаздымкаў і 8 эскізаў[6][7]. У 1968 годзе навукоўцы зноў пачалі даследаванне царквы[8]. Але лепш за ўсё вывучыць гэтую царкву ўдалося Анке Поп Брату у 1982 годзе[9]. Апошняе вывучэнне і датаванне царквы праходзіла ў 1997 годзе ў час апошняй рэстаўрацыі. У 2007—2009 гадах жывапіс царквы прайшоў праз працэс аднаўлення і кансервацыі. АпісаннеШырыня царквы: 7,15, даўжыня: 11,87. Максімальная ўмяшчальнасць каля 340 чалавек. Царква падзелена на тры часткі: пранаас (жаночая частка), неф (мужчынская частка) і алтар. Алтар мае 4,15 м у шырыню і 3,6 м у вышыню. Унутры царква асвятляецца маленькімі вокнамі, якія першапачаткова былі яшчэ меншыя[9]. Іконы, напісаныя Аляксандрам Панечалеці для царквыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia