Упершыню падзел на жудзецы быў уведзены ў XV стагоддзі, калі жудзецы кіраваліся жу́дамі (рум.: jude), якія выконвалі адміністрацыйныя і судовыя функцыі. Сучасны адміністрацыйны падзел на жудзецы быў усталяваны ў XIX стагоддзі па прыкладзе французскіх дэпартаментаў: у кожным жудзецы быў прызначаны прэфект, які быў прадстаўніком урада жудзеца і главой мясцовай адміністрацыі.
Камуністычная партыя змяніла сістэму жудзецаў рускай сістэмай раёнаў, але ў 1968 годзе жудзецы былі адноўлены. У 1981 годзе былыя жудзецы Ілфаў і Яламіца былі рэарганізаваны ў жудзецы Джурджу, Кэлэраш, Яламіца і Ілфаў. Да 1995 года Ілфаў быў асобным жудзецам. У наш час ён знаходзіцца ў падпарадкаванні муніцыпія Бухарэст.
Спіс жудзецаў
Румынія падзелена на 41 жудзец і 1 муніцыпій (2011):
↑Postal code search(нявызн.). Compania Nationala Posta Romania SA. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 22 жніўня 2010.
↑List of the county prefixes in Romania(нявызн.). National Regulatory Authority for Communications and Information Technology (Romania) (26 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 22 жніўня 2010.