Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Галубічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1908 годзе з цэглы, асвечана 19 верасня (6 верасня па старым стылі) 1908 года[1]. Папярэдні храм згадваецца ў 1622 годзе ў сувязі з тым, што «Ян Корсак Голубицкий, каштелян Полоцкий, живучи на свете в вере святой христианской греческой старожитной», ахвяраваў царкве маёнтак[2]. АрхітэктураПомнік архітэктуры неарускага стылю. Кубападобны двух'ярусны аб'ём накрыты самкнутым купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. З франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана двух'ярусная чатырохгранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём вырашаны перспектыўным парталам. Фасады апяразаны густа прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі, расшыты гарызантальнай рустоўкай, дэкарыраваны вуглавымі ўразнымі калонкамі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia