Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Глыбоцкае)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёна. Помнік архітэктуры з рысамі класіцыстычнага і рэтраспектыўна-рускага стыляў. ГісторыяУ 1848 г. мясцовы заможны селянін Луцкоў Карп Лявонаў за свой кошт пачаў будаўніцтва першай царквы, якое было скончана ў 1849 годзе. Неўзабаве храм быў асвечаны ў імя Раства Божай Маці. Месца для храма было абрана ў цэнтры вёскі. Ён будаваўся з дрэва, быў невялікіх памераў. Ёсць паданне, што Карп Луцкоў знайшоў скарб і ўсе каштоўнасці ахвяраваў на ўзвядзенне храма. Амаль праз трыццаць гадоў вясковая грамада паставіла пытанне пра будаўніцтва новага храма. Па блаславенні архіепіскапа Магілёўскага Яўсевія (Арлінскага) пачаўся збор сродкаў сярод жыхароў Глыбоцкага і навакольных вёсак. Значную частку грашовых сродкаў ахвяравала губернская і павятовая ўправы. У 1879 годзе пачалося ўзвядзенне новага храма. Стары будынак царквы быў цалкам разабраны. Да канца жніўня 1881 года работы былі завершаны. Новы храм быў бачны за 8-9 км ад вёскі, а гук званоў чутны за 15-18 км у наваколлі. Царква была асвечана 21 верасня 1881 годзе на дзень свята Раства Божай Маці пры вялікім сходзе народу. Пасля рэвалюцыі 1917 года храм працягваў дзейнічаць. У 1931 годзе ў вёсцы быў створаны калгас «Пяскі». Камуністычная ўлада хацела зачыніць царкву, але мясцовыя жыхары, у тым ліку і калгаснікі гэтага не дапускалі. У 1935 г. пад ціскам раённых і абласных уладаў, пры актыўнай дапамозе мясцовых партыйных актывістаў, царква была зачынена. Прыхаджане разабралі значную частку ікон, кніг і царкоўных рэчаў па сваіх дамах, нават захавалі адзін невялікі звон. У храме спачатку было створана зернясховішча, а пасля калгасны клуб. Царква была зноў адкрыта і асвечана ў пачатку 1942 года з дазволу нямецкай акупацыйнай улады па настойлівых просьбах мясцовых вернікаў. Пачаліся богаслужэнні, якія ўжо не прыпыняліся да сённяшняга часу. Архітэктура![]() Падоўжна-восевая крыжовая кампазіцыя сфарміравана прытворам са званіцай, бабінцам, малітоўнай залай з бакавымі прыдзеламі, прамавугольнай апсідай з бакавымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт храма ствараюць 2 вертыкальныя дамінанты — завершаныя сферычнымі гранёнымі купаламі васьмігранная званіца і светлавы барабан асноўнага кубападобнага аб’ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады дэкараваны прафіляванымі карнізамі і разнымі фрызамі, вуглавымі пілястрамі і ліштвамі з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Інтэр’ер![]() ![]() У інтэр'еры пануе падкупальная прастора малітоўнай залы, у якую шырокімі прасветамі адкрываюцца бабінец, апсіда і бакавыя прыдзелы. Пірамідальнае скляпенне на ветразях распісана сюжэтнымі пано, выкананымі алейнымі фарбамі ў народным стылі. Абразы 19 ст. «Прарок Ілія» і «Маці Божая з дзіцем». Найбольш шанаванай святыняй храму з’яўляецца ікона Божай Маці «Знаменне». Гэты абраз Багародзіцы, магчыма, паходзіць з іканапісных майстэрняў Святога Афону і лічыцца цудатворным. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia