Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дубенец)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1718 годзе ў в. Дубенец Столінскага раёна. У 1729 г. памешчык Іван Колб-Сяліцкі ахвяраваў царкве 30 дзесяцін зямлі. Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Архітэктура![]() ![]() Адносіцца да ўсходнепалескай школы дойлідства. Мае рысы стылю барока. У XIX стагоддзі да бабінца прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная шатром складанай формы. Трохзрубны аб'ём глыбінна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольнага бабінца і квадратных у плане нефа і алтара з рызніцай. Неф завершаны масіўным светлавым васьмерыковым барабанам, накрытым шматгранным купалам, дахі над алтаром, рызніцай і бабінцам вальмавыя. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя і з трохгранным завяршэннем. Інтэр'ерУ інтэр'еры парусы барабана аздобленыя размалёўкай. У малітоўную залу шырокімі прамавугольнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і вылучаная драўляным іканастасам апсіда, гранёная частка якой з'яўляецца другой рызніцай. Больш высокая малітоўная зала перакрыта скляпеннем, абапёртым праз парусы на 4 слупы. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia