Усходнепалеская школа дойлідства![]() Усходнепалеская, або Прыпяцкая школа дойлідства сфармавалася, як і заходнепалеская школа, у XVII—XVIII стагоддзях у драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Беларускага Палесся, і развівалася да пачатку XX стагоддзя. Склалася ў Прыпяцкім Палессі і верхнім Падняпроўі (у межах сучасных Гомельскай, усходу Брэсцкай і поўдні Мінскай абласцей). На раннім этапе заўважалася сувязь школы з Бойкаўшчынай (Украінскія Карпаты), на познім пэўны ўплыў зрабіла дойлідства Левабярэжнай Украіны. Народнае жыллёДля асноўнай часткі гэтай тэрыторыі характэрныя вянковыя, пагонныя, Г-падобныя двары і дзвюх-, трохкамерныя хаты. Жыллё і гаспадарчыя пабудовы вылучаліся тэхнікай складання сцен з бярвён (рубка вуглоў з «астаткам»; часам выступы-канцы бярвён «астатку» счэсваліся на шэсць граней), выкарыстаннем двухсхільных дранічных дахаў на зволаках. У паўднёвай частцы зоны сустракаліся цэнтрычныя пабудовы жылога і гаспадарчага прызначэння з вянковым пірамідальным перакрыццём. На паўднёвым усходзе многія жылыя будынкі мелі квадратны план і вальмавы каркасны дах. Культавае дойлідства![]() У культавым дойлідстве, разам з храмамі падоўжна-восевай кампазіцыі, былі пашыраныя храмы глыбінна-прасторавай і крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі з яруснымі вярхамі. На ранняй стадыі развіцця школы, у XVII — 1-й палове XVIII стагоддзяў, вярхі чацверыковыя пірамідальныя, як у Сінкевіцкай Георгіеўскай царкве, пад уплывам стылю барока расла колькасць заломаў, як у Слуцкай Міхайлаўскай царкве), вярхі станавіліся васьмерыковымі, як у Старабеліцкай Мікалаеўскай царкве. ![]() У другой палове XVIII — пачатку XIX стагоддяў усходнепалескай школай выпрацаваны арыгінальны прыём узмацнення кантрасту кампазіцыі цэнтральнага храмавага аб’ёму ў выніку пастаноўкі паміж двума васьмерыкамі чацверыка, падобны прыём выкарыстаны ў Рубельскай Міхайлаўскай царкве, царкве ў в. Ленін Жыткавіцкага раёна, Кажан-Гарадоцкай Мікалаеўскай царкве). Такі прыём характэрны і для званіц. Будавалі таксама ярусныя храмы глыбінна-прасторавай кампазіцыі са званіцамі на галоўным фасадзе (Гомельская Ільінская царква). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia