Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лужкі)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лужкі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Гісторыя![]() На вуліцы Дзісненскай. Пабудавана ў 1794 г. з цэглы на сродкі полацкага ваяводы Валерыяна Жабы. У 1831 г. і 1885 г. гарэла. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы пераходзіць у трохсценак апсіды, накрыты агульным вальмавым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. У 1934 г. прыбудаваны прытвор з двух'яруснай чатырохграннай званіцай над ім, завершанай шатровым дахам з макаўкай на барабане. Сцены расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з дугамі-броўкамі і крапаваны пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Інтэр'ерУ залу над шырокім арачным праёмам адкрываюцца хоры. Абразы 17 — 18 ст.: «Ражджаство Хрыстова», «Ісус Хрыстос, які благаслаўляе дзяцеў», «Маці Божая Адзігітрыя» (1794), «Святы Мікалай» (залачоная рыза выканана ў 1794 г лужкоўскім злотнікам Янам Жыгелем), фератрон «Святы Мікалай» і «Маці Божая Адзігітрыя», іканастас. Пад царквой крыпта. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia