Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Міжэвічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм, які знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі в. Міжэвічы Слонімскага раёна. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства. АрхітэктураДвухзрубная пабудова: прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з трохграннай алтарнай часткай і бабінец з двух’яруснай званіцай (васьмярык на васьмерыку), завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Фасады рытмічна падзелены слупамі-сцяжкамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Інтэр’ерМастацка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — драўляны іканастас. Шануецца абраз «Маці Божая», які ў храме з часу яго пабудовы. Маецца фератрон пачаіку 19 ст. «Маці Божая Балезная» і «Георгій Перамоганосец», «Пакроў» (2-я палавіна 19 ст.) . ЗваніцаУваход на агароджаны ўчастак царквы праз драўляную двух’ярусную надваротную званіцу, якая размешчана аўтаномна на падоўжанай восі царквы. Канструкцыя званіцы каркасная. Агульныя дэталі дэкору (паўцыркульныя праёмы, шалёўка сцен) аб’ядноўваюць яе з царквой у адзіны архітэктурны ансамбль. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia