Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Павіцце)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства. ГісторыяПабудавана ў 1912 годзе з брусоў (18х18 см) пад кіраўніцтвам чэшскага майстра Гута. Асвячона 9 кастрычніка 1912 года. Царква дзейнічае. АрхітэктураДаўжыня 32 метры, шырыня 18 метраў, вышыня (па крыжы на званіцы) — 40 метраў. У плане ўяўляе сабой традыцыйную чатырохчасткавую схему: званіца, трапезная, асноўны аб’ём, алтар. Да асноўнага аб’ёму з 4 бакоў прымыкаюць прыбудовы: з захаду 2 уваходы, з усходу дзяканнік з асобным уваходам і ахвярнік, аб’яднаныя галоўным алтаром. У інтэр'еры храма галоўны элемент — двух’ярусны драўляны разны іканастас, выкананы ў пачатку 20 стагоддзя. У архітэктурна-стылявой структуры відавочные спалучэнне традыцыйнага народнага драўлянага дойлідства (разьба на навесах ганкаў, барабанах і інш.), рэтраспектыўна-рускага (планіроўка, форма і канструкцыя званіцы, 5-купалле асноўнага аб’ёму, выкарыстанне трохлопасцевых какошнікаў і інш.) і неарускага (ламаныя абрысы завяршэння галоўнага барабана, падзораў цвінтара) стыляў. Інтэр'ерУ інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам. Абразы 17 — 18 ст.: «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Маці Божая Адзігітрыя», «Ісус Хрыстос», 2 абразы «Спас Пантакратар». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia