Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Стары Свержань)

Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°27′41″ пн. ш. 26°40′26″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Стары Свержань
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Глобус Беларусі globustut.by/star_sverz/…
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці[1].

Гісторыя

Старая царква

Старая царква, пабудаваная ў апошняй трэці XVIII стагоддзя, была помнікам драўлянага дойлідства. Прастакутны ў плане аб’ём з пяціграннай алтарнай прыбудовай з усходняга боку і двух’яруснай званіцай з заходняга. Завяршэнне званіцы не захавалася. Да алтарнага аб’ёму прымыкаюць две прыбудовы. Асноўны і алтарны зрубы падведзеныя пад агульны высокі дах, які плаўна агінае ўступы аб’ёмаў, навісае над бакавымі прыбудовамі. Сцены царквы гарызантальна ашаляваныя і ўмацаваныя вертыкальнымі сцяжкамі. Прастакутныя вокны размешчаныя ў верхняй частцы сцен. Інтэр’ер зальнага тыпу. Столь плоская. У аб’ёме ніжняга ярусу званіцы вылучаны бабінец з хорамі над уваходам[2].

Новы мураваны храм пабудаваны на месцы гістарычнай драўлянай царквы з тым жа імем[3].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya