Стары Свержань
Стары́ Све́ржань[1] (трансліт.: Stary Svieržań, руск.: Старый Свержень) — аграгарадок у Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. З 24 снежня 2011 года з’яўляецца цэнтрам Старасвержанскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Стоўбцы, за 81 км ад Мінска, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы[2]. Каля аграгарадка пралягае аўтамабільная дарога Р2 і працякае рака Залужка. ГісторыяДвор Свержань (старабел.: Свержно) у Новагародскім павеце быў цэнтрам павета ў другой палове XV стагоддзя. Побач да канца XVI стагоддзя існаваў замак. Назву двор атрымаў ад ракі Свержанкі, што побач. Каля двара існавала вёска Свержань, якая пазней стала сучасным Старым Свержанем. Мястэчка Свержань (з XVIII стагоддзя — Новы Свержань) сфармавалася пазней, у сярэдзіне XVI стагоддзя, за 3 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе Нёмана. Першы ўспамін Свержаня адносіцца да 1428 года, калі вялікі князь Вітаўт падараваў яго, разам з іншымі дварамі павету жонцы Юліяніі[3]. Пры вялікім князю Казіміры двор належаў князю Андрэю Мажайскаму, потым пэўны час належаў вялікаму князю Аляксандру, а ў 1495 годзе — маршалку літоўскаму Яну Літавору Храптовічу. У 1568 годзе ўладальніца Ганна Осцікава Любецкая прадала частку двара і замка Астафію Валовічу. ![]() Да 4 студзеня 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ператоцкага сельсавета[4], да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Навасвержанскага сельсавета[5], пасля — у складзе Залужскага сельсавета. З 20 жніўня 2010 года цэнтр Залужскага сельсавета[6], з 24 снежня 2011 года — Старасвержанскага сельсавета[7]. НасельніцтваПрадпрыемствыСВК «Агранёманскі» — валаўтвараючае прадпрыемства ў раёне па вытворчасці зерня і цукровага бурака. Славутасці![]() Старасвержанская царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пабудавана на месцы страчанага ў 1989 годзе храма другой паловы XVIII стагоддзя[8]. Каля царквы размешчаны валун, на якім выдзеўбаны надпіс «Старая Свержень, 1482» — дата першай згадкі мястэчка ў летапісах[9][10]. Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia