Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Трашчычы)

Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°29′16″ пн. ш. 26°21′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія БПЦ
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Глобус Беларусі globustut.by/troschicy/i…
Map

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Трашчычы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскай царквы ў в. Турэц.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы; над вільчыкам пастаўлена цыбулепадобная макаўка. Гарызантальна ашаляваны фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольным дзвярным праёмам, бакавыя — расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya