Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Шэбрын)
Свята-Прачысценская царква — праваслаўная царква, помнік класіцызму XVIII стагоддзя. Знаходзіцца на галоўнай вуліцы ў в. Шэбрын Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 1793—98 гг. з цэглы. Адрэстаўрыравана ў 2001—2002 гадах. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. АпісаннеУ архітэктуры ўвасобіўся лаканічны, строгі і рытмічны стыль класіцызму. Просты і кампактны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам, 3-вугольны франтон якога завяршае плоскасны галоўны фасад. Ён, як і бакавыя фасады, рытмічна расчлянёны шырокімі лапаткамі, лучковымі аконнымі праёмамі і нішамі. Вуглы будынка акруглены. Інтэр'ерЗала храма 4 драўлянымі слупамі падзелена на 3 нефы. Бакавыя 2-павярховыя рызніцы і апсіда паміж імі ўчынены ўнутры асноўнага аб'сму і злучаны паміж сабой шырокімі бакавымі арачнымі прасветамі; нал уваходам хоры. Апсіда асветлена 8-граннай люкарнай. ЗваніцаМураваная званіца пастаўлена асобна збоку перад храмам і вырашана ў адзіным з царквой архітэктурным стылі: цэнтрычнае, квадратнае ў плане вежападобнае збудаванне пад шатровым дахам з макаўкай. Плоскасныя грані крапаваны вуглавымі пілястрамі і прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia