Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор (Салігорск)
Свята-Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор — мураваны праваслаўны храм у горадзе Салігорску Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Цэнтральнай. ГісторыяУ 1994 годзе інстытутам ААТ «Мінскпрампраект» быў распрацаваны праект архітэктурнага комплексу. 30 ліпеня 2000 года храма быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. Да пачатку 2015 года храм быў дабудаваны, а 5 сакавіка 2015 года быў наданы статус кафедральнага сабора[1]. АрхітэктураПабудавана з цэглы. У аснове яруснай кампазіцыі храма цэнтральны арачны аб'ём, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага боку далучаны такой жа формы прытвор, з тыльнага — апсіда з бакавымі рызніцамі, па баках — паўкруглыя прыдзелы пад сферычнымі пакрыццямі, завершанымі ліхтарыкамі. Фасады прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Архітэктар храма Уладзімір Фёдаравіч Даніленка[2]. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia