Свята-Троіцкая царква (Аздамічы)
Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Аздамічах Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі мадэрну. ГісторыяДа 1796 году Аздаміцкі прыход складаўся толькі з аднаго сяла Аздамічы, прыкладна у тым жа годзе да яго была далучана вёска Цераблічы, у 1817 годзе — вёска Кароцічы, а ў 1867 годзе прыпісаны Альгомель і Талмачава. Калі менавіта быў створаны Аздаміцкі прыход і калі была пабудавана першая царква не вядома. З «Кліровых ведомостей» за 1809 год відаць, што царква Святой Жываначальнай Тройцы і прыход пры ёй існавалі ўжо ў XVI стагоддзі і царква мела ў тыя часы дакументы на царкоўную зямлю. Папярэдняя царква, згаданая ў 1864 годзе і пабудаваная на дубовых сваях, існавала да 1873 года. 17 красавіка 1874 года пачалі разбіраць старую царкву, а 30 красавіка закладаць новую, якакая была пабудавана і асвечана да 28 снежня 1877 года. Цяперашні храм быў пабудаваны ў 1893 годзе. Архітэктура![]() Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі, каля ракі Маствы. Вырашана па каноне чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца васьмярык на чацверыку, трапезная, кубападобны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуюць шпіль над шатровым пакрыццём званіцы і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным трох’ярусным барабане над шатровым дахам цэнтральнага аб’ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка вертыкальна ашалявана) прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Архітэктурны декор абмежаваны вуглавымі лапаткамі са стылізаванамі капітэлямі, крыжовымі люкарнамі. На царкоўны пагост вядзе цагляная трохпралётная арачная брама ў агароджы. Маецца прыпісная капліца. У інтэр’еры трапезная шырокім арачным прасветам адкрываецца у малітоўную залу, перакрытую шатровым скляпеннем даху. Апсіда вылучана трох’ярусным іканастасам у «рускім» стылі. У царкве абраз 19 ст. «Святы Мікалай». СвятарыУ розныя часы у Аздамічах працавалі наступныя святары:
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia