Свята-Троіцкая царква (Бытча)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Бытча (Барысаўскі раён). Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1891 г. з цэглы на месцы старога храма[1]. Зруйнавана ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адноўлена ў 1990-я гг. АрхітэктураВертыкальнай дамінантай 4-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынка з'яўлялася 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, спічасты шацёр якой завяршаўся макаўкай і меў слыхавыя кілепадобныя люкарны. Званіца ўрэзана ў папярочны аб'ём прытвора, які праз трапезную далучаецца да кубападобнай малітоўнай залы, накрытай пакатым 4-схільным дахам, які завяршаўся 4-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай. У дэкоры выкарыстаны кілепадобныя франтоны і аркі, здвоеныя бочкападобныя паўкалоны, цыбулепадобныя купалы (знесены ў пасляваенны час). Плоскасныя фасады дэкарыраваны філёнгавым фрызам і вуглавымі лапаткамі з шырынкамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр'ерУнутраная прастора царквы складаецца з рознавялікіх, размешчаных па падоўжнай планіровачнай восі памяшканняў прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, апсіды. Па баках прытвора і апсіды вылучаны бакоўкі. Памяшканні перакрыты драўлянымі корабамі скляпеннямі і аб'яднаны шырокімі лучковымі аркамі. Хрысцільная царкваЗ правага боку ад храма стаяла хрысцільная царква — прамавугольны ў плане драўляны будынак з апсідным 3-сценкам, накрыты 2-схільным з вальмамі дахам. Над якім узвышаліся 2 макаўкі. Зноскі
ЛітаратураПраваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia