Свята-Троіцкая царква (Гарадок)
Свята-Троіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гарадку Віцебскай вобласці, пабудаваны ў 1999 годзе паводле праекта архітэктара Ю. Г. Сакалоўскага на аснове папярэдняй царквы. АрхітэктураВырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з паўкруглай апсідай. Накрыта пакатым 4-х схільным дахам, над якім узвышаецца 8-гранны барабан зграбных прапорцый са сферычным купалам, узведзеным на нізкі чацверыковы пастамент. Да асноўнага аб’ёму далучана званіца. Бакавыя фасады асіметрычна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. У архітэктуры выкарыстаны класіцыстычныя рудыменты папярэдняга будынка — перамычкі з замковым каменем аконных праёмаў, вуглавая рустоўка, сферычны купал. Інтэр’ерПрастора інтэр’ера, перакрытая плоскай столлю, пашыраецца за кошт адкрыцця ў яе светлавых кубападобнага і 8-граннага барабанаў па цэнтры даху, якія падтрыманы шырокімі аркамі. Апсіда вылучана мураванай перагародкай, на якой створаны драўляны іканастас. Над уваходам хоры на 4 слупах і перакінутай цераз іх аркадзе. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia