Свята-Троіцкая царква (Ляшчынава)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм на хутары Ляшчынава Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая. АрхітэктураПомнік архітэктуры мадэрна. Вырашана базілікальным двух’ярусным аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. Над фасадам узведзена чатырохгранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Уваход вылучаны кансольным двухсхільным казырком. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, апяразаны разнымі зубчастым фрызам і падзорам. Інтэр'ерМалітоўная зала падзелена на 3 рознай вышыні нефы гранёнымі слупамі, перакрыта плоскай столлю з адкрытай бэлечнай канструкцыяй, умацаванай вуглавымі падкосамі. Над унутраным прытворам размешчаны хоры з балюстрадай агароджай, якой вылучана і алтарная частка з паўкруглай вімай. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia