Свята-Троіцкая царква (Целяханы)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1934 г. з дрэва на месцы храма 19 ст. АрхітэктураПомнік архітэктуры неарускага стылю. Храм складанай шматпланавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: па падоўжнай восі размешчаны званіца, кароткі бабінец, кубападобны асноўны аб’ём, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі на гранёным шатры званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку) і 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Пірамідальны характар асноўнага аб’ёму вылучае 2-ярусны пакаты шатровы дах, прарэзаны цэнтрычным чацверыком «другога святла» з радамі паўарачных люкарнаў па перыметры. Да бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму далучаюцца 5-гранныя прыдзелы, якія абумовілі крыжападобнае развіццё плана будынка. Галоўны ўваход аформлены навіссю на 4 слупах з макаўкай у завяршэнні. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Інтэр’ерІнтэр’ер зальны з 2-ярусным перакрыццем на вуглавых ветразях. Абраз 18 ст. «Маці Бажая Адзігітрыя». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia