Свята-Уваскрасенская царква (Альгомель)
Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у цэнтры в. Альгомель (Столінскі раён). Помнік народнага дойлідства. Прыпісная да Магдалінаўскай царквы. Пабудавана ў 1817 г. з дрэва па фундацыі памешчыка Рамана Фарэйстэра. АрхітэктураДа чатырохсценнага зруба з захаду далучана чацверыковая званіца, падзеленная на два ярусы карнізам з разным аркатурным фрызам і завершаная шатром з макаўкай. Такое ж завяршэнне мае васьмігранны светлавы барабан над двухсхільным дахам аб'ёму малітоўнай залы. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. ![]() ![]() Унутры зала перакрыта столлю на падугах, яе прастора пашырана васьмігранным пірамідальным скляпеннем барабана. Апсіда вылучана драўляным разным трох'ярусным іканастасам 18 ст.: 12 абразоў апостальскага чыну, «Спас з прадстаячымі» дэісуснага чыну, «Благавешчанне» (падпісаны: «Року 1759, месяца второго пятого дня… раб Божы Стефан Кардаш справил образ Богу на хвалу») у святочным чыне, «Маці Божая Адзігітрыя» ў мясцовым чыне. Да іканастасных па мастацкай трактоўцы падобны насценныя абразы «Сашэсце ў пекла» (17 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя», «Васіль Вялікі», «Троіца старазапаветная» і «Дэісус» (усе 18ст.; перанесены з Івана-Багаслоўскай царквы в. Вялікае Малышава Столінскага раёна), «Пакроў Багародзіцы» (19ст.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia