Свята-Успенская царква (Гарбачы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарбачы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1875 годзе[1] ў колішняй вёсцы Ляўшова з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара Івана Калянкевіча[2]. Па іншых звестках, узведзена ў 1860 годзе[3]. На 1899 год прыход царквы аб’ядноўваў 1698 вернікаў у 10 вёсках, дзейнічалі брацтва, царкоўная школа ў Мяньках, народнае вучылішча ў Ляўшове і з 1890 года — царкоўна-прыходскае апякунства. Царкоўнай зямлі налічвалася 74 дзесяціны 938 сажаняў. Прыход адносіўся да Ваўкавыскага благачыння[1]. Адкрыта пасля заняпаду ў 1988 — 90 гадах. Драўляная званіца, якая стаяла побач з царквой, не захавалася. У 2010 годзе будынку быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Да цэнтральнага кубападобнага аб’ёму па падоўжна планіровачнай восі далучаны прамавугольная трапезная і паўцыркульная апсіда. У цэнтры і па вугдах пакатага шатровага даху — цыбулепадобныя купалы на барабанах. Галоўны ўваход вылучаны кілепадобным франтонам. У архітэктурным дэкоры фасадаў — лапаткі, какошнікі, цягі, нішы, карнізы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia