Свята-Успенская царква (Казлоўшчына)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры пасёлка. Пабудавана ў 1928 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма, вядомага з 1773 года. Абкладзена цэглай у канцы 20 ст. АрхітэктураТвор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца са зрубаў малітоўнай залы, бабінца з двух’яруснай чатырохграннай званіцай над ім і прамавугольнай у плане апсіды з прытворамі рызніц па баках. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, завершаным макаўкай. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, апсіда — васьмігранным барабанам з галоўкай. Фасады гарызантальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі з вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках. Уваход вылучаны слуповым арачным ганкам пад двухсхільным пакрыццём. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia