Свята-Успенская царква (Кашэвічы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Кашэвічы (Петрыкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1642 г. ![]() ![]() АрхітэктураСпачатку мела глыбінна-прасторавую кампазіцыю, складалася з квадратнага ў плане асноўны аб’ёму і пяціграннай алтарнай апсіды. У другой палове XIX ст. да асноўнага аб’ёму з захаду прыбудаваная двух’ярусная чацверыковая вежа-званіца з дахам складанай канфігурацыі. Над асноўным аб’ёмам двух’ярусны васьмерыковы верх (у інтэр'еры пераход да яго ад ніжняга чацверыка на ветразях, у якіх прарэзаныя дэкаратыўныя галаснікі), завершаны цыбулепадобным купалам. Алтарная апсіда накрытая шатровым дахам з купалком на глухім барабане. Дахі злучаныя прамежкавай двухсхільнай стрэшкай. Сцены звонку гарызантальна ашаляваныя, прамавугольныя вокны аздобленыя плоскімі ліштвамі. Інтэр’ерУ інтэр’еры асноўны аб’ём злучаны з алтарнай часткай праёмам у выглядзе стылізаванай двухпралётнай аркі, мае кансольна-бэлечныя хоры, агароджаныя балюстрадай. Помнік адметны своеасаблівай сістэмай прапорцый, звязанай са старажытна-рускім дойлідствам. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia