Тураўская і Мазырская епархія
![]() Тураўская і Мазырская епархія — епархія Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі. Заснавана каля 1005 года, адноўлена 18 кастрычніка 1992 года. Аб’ядноўвае прыходы і манастыры на тэрыторыі Акцябрскага, Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці. ГісторыяТураўская епархія заснавана ў 1005 годзе. З’яўляецца адной з найстарэйшых епархій на Беларусі. Аб першых часах хрысціянства на Беларусі дагэтуль сведчаць тураўскія каменныя крыжы, даўжынёю больш за 2 метры. Двое з тураўскіх епіскапаў былі прылічаны Праваслаўнай Царквою да ліку святых — св. Кірыла Тураўскі і св. Лаўрэнцій Тураўскі. Яшчэ адзін святы, якога дала Царкве тураўская зямля, — Святы Марцін. У жыцці ён быў звычайным ўладыкавым кухарам, але яму пашчасціла пабачыць з’яўленне Святых Барыса і Глеба. У XII стагоддзі жонка Святаполка II Ізяславіча Варвара заснавала ў Тураве першы на Беларусі жаночы Варварын манастыр. У 1241 годзе кафедра была перанесена ў Пінск. На 2005 год у епархіі налічвалася 58 прыходаў, 47 святароў, 5 дыяканаў. 30 студзеня 2005 года была здзейснена хіратонія архімандрыта Стэфана ў епіскапа Тураўскага і Мазырскага. 5 лістапада 2009 года Свяцейшы Патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва кафедральнага сабора ў горадзе Тураве. Епіскапы
Благачынні![]() Манастыры
Сучаснае становішчаКафедральны сабор у імя Архістратыга Міхаіла знаходзіцца ў горадзе Мазыры. На працягу 2010—2012 гг. у Тураве быў пабудаваны новы кафедральны сабор у імя святых Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia