Свята-Успенская царква (Косіна)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Косіна Лагойскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1865 г. з дрэва. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Храм крыжова-купальны, сіметрычна-восевай кампазіцыі. Да выцягнутага па падоўжнай восі васьміграннага аб'ёму, накрытага шатровым дахам, з 4 бакоў далучаны бабінец, 2 бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда. У сяродкрыжжы гонтавых дахаў - васьмігранны барабан з шатровым верхам. Над прытворам была трох'ярусная званіца (не захавалася). Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі. Інтэр'ерУ інтэр'еры сцены пакрыты шэра-блакітнай тынкоўкай і размалёўкай пад панэлі. Пры ўваходзе ў храм вылучаны невялікія памяшканні тамбура і бакавых клецей. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia