Сяродкрыжжа![]() Сяродкры́жжа[1] — у царкоўнай архітэктуры месца перасячэння галоўнага нефа і трансепта, якія ўтвараюць у плане крыж. Пры традыцыйнай арыентацыі царквы праз сяродкрыжжа можна трапіць у заходні неф, у паўднёвы і паўночны трансепты, і ў размешчаны ва ўсходняй частцы храма хор. Сяродкрыжжа часта ўвенчана вежай або купалам, прычым вежы характэрны для раманскіх і гатычных храмаў, а купалы — для сабораў эпохі Адраджэння. ![]() Паколькі сяродкрыжжа адкрыта на ўсе чатыры бакі, нагрузка ад вежы або купала прыпадае на куты, таму стварэнне ўстойлівай канструкцыі патрабуе ад архітэктара і будаўнікоў ладнага майстэрства. У мінулыя стагоддзі празмерныя амбіцыі стваральнікаў часта прыводзілі да абвальвання такога роду канструкцый. У залежнасці ад характару перасячэння вылучаюць два тыпы сяродкрыжжа. У першым неф і трансепт маюць роўную вышыню і падкупальны квадрат мае чатыры аднолькавыя аркі. Другі тып — сяродкрыжжа з паніжаным трансептам — можа быць вызначаны па больш нізкіх, вузкіх арках, якія выразна падзяляюць неф, трансепт і хор. Купал або вежа могуць мець аконныя праёмы для асвятлення царквы, утвараючы ліхтар. У эпоху ранняга Сярэднявечча квадрат сяродкрыжжа часта выкарыстоўвалі пры планіроўцы сабора ў якасці адзінкі вымярэння: даўжыні нефа і трансепта былі кратныя боку квадрата сяродкрыжжа. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia