Свята-Успенская царква (Свір)![]() Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у гарадскім пасёлку Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяНа паўночна-ўсходняй ускраіне пасёлка. Пабудавана ў пачатку XX ст. з дрэва як стараабрадніцкая. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохсценным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной, завершанай макаўкай. Над трохвугольным франтонам галоўнага фасада ўзведзены высокі васьмярык з цыбулепадобным купалам. Уваход зроблены праз дабудаваны каркасны прытвор пад двухсхільным пакрыццём. Адзінарнымі элементамі дэкору плоскасных фасадаў з’яўляецца ліштва і сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, вылучаных на фоне гарызантальнай шалёўкі. Інтэр’ерУнутры малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем. У апсідзе скульптурная выява «Укрыжаванне», абапал якой па сценах развешаны абразы. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia