Свята-Успенская царква (Шаркаўшчына)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры стылю мадэрн, знаходзіцца ў г. п. Шаркаўшчына на паўднёвай ускраіне пасёлка, на беразе ракі. ГісторыяПабудавана ў 1912 годзе з дрэва (праект 1907 губернскага епархіяльнага архітэктара А. Шпакоўскага) на месцы папярэдняй драўлянай царквы, пабудаванай у 1639 годзе па фундацыі Сапегаў. У ХХ стагоддзі зменены выгляд вежы. ![]() АрхітэктураАб’ёмна-прасторавая кампазіцыя 4-часткавая: прытвор са званіцай, бабінец, малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Асноўны аб’ём завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым шатром з галоўкай. Чатыры грані барабана завершаны невялікімі шатрамі на трапецападобных франтонах з дыяганальнымі сцяжкамі. Званіца выступае на франтальным фасадзе неглыбокім рызалітам, мае вертыкальна выцягнутыя прапорцыі і завершана макаўкай. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода завершаны 2-схільнай навіссю на фігурных брусчатых кранштэйнах. У афармленні фасадаў выкарыстана разнастайная шалёўка: вертыкальная ва фрызавай і цокальнай частках, гарызантальная — на цэнтральнай плоскасці. Высокія праёмы аформлены фігурнымі разнымі ліштвамі. ІконыІконы XVIII—XIX ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Маці Божая ўсіх Смуткуючых», «Збавіцель», «Уседзяржыцель на троне», «Апостал Павел», «Апостал Пётр», «Святы Мікола», «Узнясенне Гасподне», «Маці Божая з дзіцем», «Уваскрэсенне Хрыстова», «Праабражэнне», «Пакроў Прасвятой Багародзіцы», «Успенне Багародзіцы», «Віленскія мучанікі», «Раство Хрыстова», «Сашэсце Святога Духа на апосталаў». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia