Свята-Ушэсцеўская царква (Ставок)
Свята-Узнясенская царква — праваслаўны храм у в. Ставок Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1853 г. з дрэва[1]. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Будынак складаюць 3 зрубы: прытвор, малітоўная зала і пяцігранная апсіда. Іх разнастайныя завяршэнні ствараюць маляўнічы сілуэт храма. Над прытворам узведзена двух'ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатром з макаўкай. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым чатырохсхільным дахам з васьмігранным светлавым барабанам пад сферычным купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, акаймаваны вуглавымі лапаткамі і карнізамі. Тры ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі з двухсхільнымі навісямі. Інтэр'ерУ інтэр'еры пануе двухсветлавая прастора малітоўнай залы, перакрытай пірамідальным скляпеннем, падтрыманым 4 слупамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia