Святлана Адамаўна Стацэнка
Святлана Адамаўна Стацэнка — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік цэнтра па падрыхтоўцы таленавітай моладзі імя Ул. Мулявіна [1] Творчая кар’ера і біяграфіяСкончыла музычнае аддзяленне педагагічнага каледжа ў г. Клінцы (Расія), затым музычнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. Пасля працавала настаўніцай спеву ў школе. У 1997 г. заснавала і ўзначаліла ўзорна-паказальную студыю эстраднай песні студыю «ЮМеС» (Юныя Майстры Эстрады) у гарадскім Палацы культуры Мазыра і набрала дзяцей. Яе выхаванцы прымалі актыўны ўдзел у музычных фестывалях і конкурсах; студыя штогод гастраліравала ў Германіі. У гэту ж студыю, ва ўзросце 6 гадоў прывяла і родную дачку Ксенію, творчы поспех якой, дзякуючы намаганням яе матулі і асабістаму яркаму таленту, не прымусіў сябе доўга чакаць. Ксюша вельмі паспяхова выступіла на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» у 2005 г., і з песняй «Мы вместе» (бел. Мы разам) заняла першае месца, стаўшы пераможцай. Пасля яркай перамогі і поспеху яе дачкі і выхаванкі, Святлане Стацэнка было прапанавана ўзначаліць Нацыянальны цэнтр музычных мастацтваў імя Ул. Мулявіна — студыю, мэтай якой стала падрыхтоўка юных талентаў. Улетку 2006 г., Святлана Стацэнка, разам с сям’ёй, пераехала ў Мінск, дзе ім была прадстаўлена кватэра. У Мінску яна ўзышла на яшчэ больш высокі ўзровень. Тут яна набірае ва ўзначалены ёй цэнтр адораных дзяцей і працягвае яшчэ больш прафесійна займацца Ксюшай. Выхаванцы Стацэнка выступаюць у рознах гарадах Беларусі, удзельнічаюць у дабрачанных акцыях. 22 сакавіка 2007, на святочнай цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў музычнай радыё-прэміяй «Залатое вуха», атрымала ўзнагароду-статуэтку «Залатое вуха»[2], «За ўклад у развіццё айчынай культуры». Яе выхаванцы перамагалі больш чым на 40 міжнародных музычных фестывалях у Германіі, Польшчы, Славеніі, Расіі, Украіне і Беларусі, у тым ліку «Прыз глядацкіх сімпатый» і Гран-пры «Славянскі базар» у Віцебску, срэбра і золата «Дзіцячага Еўрабачання». Сярод яе выхаванцаў так сама і Андрэй Кунец. Сям’я
Крыніцы інфармацыі
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia