Святлана Аляксандраўна Шутава
Святлана Аляксандраўна Шутава (1 чэрвеня 1967, Магілёў) — беларуская журналістка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1]. БіяграфіяНарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Магілёве. Cкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка». Працавала рэдактарам, загадчыкам аддзела інфармацыі, галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога радыё рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр "Тэлекампанія «Магілёў»; галоўным рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці»; галоўным рэдактарам камунальнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства "Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці». 17 лістапада 2019 года абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Палата прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[2]. Уваходзіць у склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі. Абіралася дэпутатам, намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў». Замужам, мае дваіх сыноў. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia