Святлана Мікалаеўна Сакалова
Святлана Мікалаеўна Сакалова (нар. 16 лістапада 1966, Ярцава, Смаленская вобласць) — беларускі навуковец, прафесар, доктар філасофскіх навук (2011), прарэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. БіяграфіяНарадзілася 16 лістапада 1966 года ў Ярцава Смаленскай вобласці РСФСР ў сям’і вайскоўца. Скончыла школу ў Патсдаме. У 1984 годзе паступіла ў Чыцінскі дзяржаўны педінстытут імя Н. Г. Чарнышэўскага на гісторыка-філалагічны факультэт, у 1985 годзе працягнула навучанне ў Смаленскім педагагічным інстытуце на гістарычным факультэце. Уваходзіла ў склад зборнай інстытута па лёгкай атлетыцы, трэніравалася ў школе алімпійскага рэзерву, кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, займалася парашутным спортам. Па заканчэнні інстытута працавала сакратаром камсамольскай арганізацыі ў Смаленскім будаўнічым тэхнікуме, настаўнікам гісторыі, выкладчыкам у Смаленскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў. У 1997 годзе скончыла маскоўскую аспірантуру па спецыяльнасці «Філасофія», у 1999 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Філасофскі аналіз канцэпцыі культурна-гістарычных тыпаў М. Я. Данілеўскага». З 1999 года — метадыст аспірантуры ў Маскоўскай акадэміі павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі работнікаў адукацыі, выкладчык у Маскоўскім псіхолага-сацыяльным інстытуце. З 2000 года служыла ў Расійскай арміі, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Вайсковым універсітэце вайсковай супрацьпаветранай абароны, выкладала дысцыпліны «Вайсковае прагназаванне», «Логіка», «Філасофска-метадалагічныя асновы кіраўніцкай дзейнасці ваенных кадраў» у афіцэраў-слухачоў, ад’юнктаў з краін СНД, Югаславіі, Алжыра і Кітая. Дацэнт у Ваеннай акадэміі вайсковай супрацьпаветранай абароны. У 2006 годзе скончыла Усерасійскі завочны фінансава-эканамічны інстытут па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і аўдыт», з адзнакай абараніла дыплом на тэму «Аналіз і ацэнка фінансавых вынікаў дзейнасці арганізацыі». З 2006 года — дацэнт кафедры гуманітарных і сацыяльна-эканамічных дысцыплін у Смаленскай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму. У 2011 годзе ў Маскоўскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя Н. Э. Баумана абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Філасофія дзяржаўнага рэгулявання бяспекі ў расійскім грамадстве». З 2011 года — прафесар кафедры гуманітарных навук, філасофіі і права ў Палескім дзяржаўным універсітэце. Удзельнік Міжакадэмічнага Савета па праблемах развіцця Саюзнай дзяржавы. Аўтар больш за 200 артыкулаў, якяія апублікаваны ў Расіі, Беларусі, Малдове, Украіне, Германіі, Канадзе і ЗША у выданнях «Палітычнае адукацыя», «Праблемы бяспекі расійскага грамадства», «Філасофскія навукі», «Улада», «Весткі Расійскай акадэміі адукацыі», «Інфармацыйнае права», «Вышэйшая школа», «Бяспека Еўразіі», «Global Science and Innovation», « Science, Technology and Higher Education», «American Journal of Scientific Research» і інш., у навуковых зборніках. Выступала з дакладамі на міжнародных, усерасійскіх і беларускіх навуковых канферэнцыях[1]. Асноўныя напрамкі навукова-даследчай працы: філасофія бяспекі, палітыка-прававы механізм рэгулявання сферы бяспекі, нанабяспека, біятэрарызм і біябяспека[2]. Манаграфіі
Навучальныя выданні, метадычныя рэкамендацыі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia