Святлана Пятроўна Заскевіч
Святлана Пятроўна Заскевіч (нар. 29 жніўня 1975, Мінск) — беларуская мастачка. Малявала з дзяцінства, наведвала выяўленчую студыю, 4 гады вучылася ў мастацкай школе. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, потым Беларускую акадэмія мастацтваў (2001)[1]. Спецыялізацыя — графічны дызайн. Дыпломная праца «Каляндар антрапаграфіі» (у сааўтарстве з сакурсніцай Дар’яй Чарняўскай), у праекце невідавочна адлюстроўваліся фрагменты цела чалавека, у выглядзе пейзажу або ландшафту, агулам 12 сюжэтаў прывязаных да вершаў Іосіфа Бродскага.[1] Была членам Беларускага саюза дызайнераў, але пакінула творчае аб’яднанне. З 2001 года[1] працуе ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, вядучы спецыяліст — мастак аддзела распрацоўкі банкнот, манет і экспертызы каштоўнасцей упраўлення арганізацыі і метадалогіі касавай работы Галоўнага ўпраўлення эмісійна-касавых аперацый. Аўтар дызайну памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. ![]() Першы дызайн як мастака Нацыянальнага банка — памятная манета да 900-годдзя Ефрасінні Полацкай.[1] Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia