СвяцільнасцьСвяцільнасць — шчыльнасць патоку светлавой энергіі у гэтым напрамку. Стаўленне светлавога патоку, выходнага ад разгляданага малога ўчастка паверхні, да плошчы гэтага ўчастка:
дзе dΦ — светлавы паток, які выпускаецца участкам паверхні плошчай dS. Свяцільнасць вымяраецца ў Лм/м². 1 Лм/м² — гэта свяцільнасць светлавога патоку ў 1 Лм, выпусканага з 1 м². У эксперыментальнай фізіцы элементарных часціц свяцільнасцю называюць параметр паскаральніка або калайдэра, які характарызуе інтэнсіўнасць сутыкнення сустрэчных пучкоў. У астраноміі Свяцільнасць зоркі — сапраўднае агульнае выпрамяненне (магутнасць выпрамянення) зоркі. Вымяраецца звычайна ў абсалютных адзінках (СІ, СГС), альбо ў адносных (напрыклад, адзінках свяцільнасці Сонца, якая лічыцца за 1, а таксама ў абсалютных зорных велічынях). Адрозніваюць поўную свяцільнасць і свяцільнасць у пэўным спектральным інтэрвале, напр., візуальную свяцільнасць (святлоаддача ў бачнай частцы спектру), фатаграфічную свяцільнасць (у інтэрвале 0,33 — 0,49 мкм) і інш. Звычайна значэнне свяцільнасці зоркі азначаюць L, а свяцільнасць Сонца — L☉.[1] Свяцільнасць — адна з найважнейшых зорных характарыстык, якая дазваляе параўноўваць паміж сабой розныя тыпы зорак на дыяграмах «спектр — свяцільнасць», «маса — свяцільнасць». Свяцільнасць зоркі можна разлічыць па формуле: Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia