Свячанка
Свяча́нка[1], Свяча[1] — рака ў Беларусі, у Сенненскім, Чашніцкім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня ракі 84 км. Плошча вадазбору 551 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Прытокі — рака Свінка (злева), невялікія ручаі і меліярацыйныя каналы. Цячэ праз азёры Хотлінскае, Маеўскае, Сцержань (да ўпадзення ў гэтае возера рака называецца Свяча), Слабадское. Ручаём злучана з возерам Белае. Даліна Свячанкі амаль на ўсім працягу трапецападобная, каля вытоку і возера Сцержань У-падобная; пераважная шырыня 0,2—0,4 км, каля азёраў, праз якія цячэ Свячанка, пашыраецца да 1—1,5 км. Абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах, шырыня 0,1—0,3 км, каля вёскі Вярхоўе і Броды Бешанковіцкага раёна адсутнічае. Рэчышча ад вытоку на працягу 10,6 км каналізаванае. Пераважная шырыня рэчышча 5—10 м, у нізкай плыні да 15 м. У басейне ракі азёры Малое Святое, Баярскае, Хоцькаўскае, Глыбочына, Запольскае, Чорнае, Рыбакоўскае (Рыбакоўка), Свячанскае, Навасельскае і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia